Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 чэрвеня 2021, 15:41

Трафімава назвала склад зборнай Беларусі на жаночы ЧЕ па баскетболе

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Наталля Трафімава вызначылася са складам на маючы адбыцца чэмпіянат Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У афіцыйную заяўку на матчы кантынентальнага першынства ўключаны 12 баскетбалістак: Вольга Зюзькова, Таццяна Ліхтаровіч, Юлія Рыцікава, Аляксандра Тарасава, Яніна Інкіна, Вікторыя Гаспер, Настасся Верамеенка, Ганна Брыч, Алекс Бэнтлі, Марыя Папова, Юлія Васілевіч, Алёна Карасевіч.

Учора зборная Беларусі адправілася ў іспанскую Валенсію, дзе 17 чэрвеня прыме старт у 38-м жаночым чэмпіянаце Еўропы. У першым паядынку папярэдняй групы А беларускі згуляюць з дзеючым чэмпіёнам Старога Свету камандай Іспаніі, 18 чэрвеня падапечныя Наталлі Трафімавай сустрэнуцца са зборнай Славакіі, а 20 чэрвеня завершаць групавы этап матчам з камандай Швецыі.

Пасля фінішу першага этапу пераможцы чатырох квартэтаў атрымаюць прамыя пуцёўкі ў чвэрцьфінал. Каманды, якія зоймуць другія і трэція месцы, 21 чэрвеня правядуць кваліфікацыйныя паядынкі за выхад у 1/4 фіналу. Чвэрцьфіналы пройдуць 23 чэрвеня, паўфіналы - 26 чэрвеня, фінал і матч за бронзу адбудуцца 27 чэрвеня. Паядынкі фінальнай стадыі жаночага Еўрабаскета прымуць іспанская Валенсія і французскі Страсбург.

На мінулым чэмпіянаце Еўропы два гады таму золата заваявалі баскетбалісткі Іспаніі, якія разграмілі ў фінале францужанак, - 86:66, бронзавым прызёрам стала зборная Сербіі, якая перамагла ў гульні за трэцяе месца каманду Вялікабрытаніі, - 81:55. Зборная Беларусі выступіла няўдала, не здолеўшы пераадолець групавы этап. Лепшым дасягненнем беларускіх баскетбалістак з'яўляецца трэцяе месца, якое яны занялі ў 2007 годзе на дэбютным для сябе першынстве, які праходзіў у Італіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі