Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 мая 2020, 18:28

Тэнісныя турніры будуць адноўлены не раней за жнівень

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная тэнісная федэрацыя (ITF) аб'явіла сёння аб прадаўжэнні прыпынення сезона да 31 ліпеня, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта рашэнне было прынята пасля вывучэння сітуацыі, звязанай з распаўсюджваннем пандэміі каранавіруса. Таксама сёння аб прадаўжэнні каранціну паведамілі Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) і Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР).

Раней міжнародныя тэнісныя арганізацыі планавалі аднавіць правядзенне турніраў у ліпені, але цяпер вырашана, што спаборніцтвы могуць аднавіцца ў лепшым выпадку ў жніўні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі