Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 жніўня 2018, 12:27

Тэнісістка Арына Сабаленка з перамогі над румынкай Анай Богдан стартавала на турніры ў Манрэалі

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арына Сабаленка з перамогі на румынкай Анай Богдан з лікам 6:4, 4:6, 6:3 стартавала на прэстыжным турніры ў Манрэалі (прызавы фонд большы за $2,8 млн), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча з саперніцай, якая займае 82-е месца ў рэйтынгу Сусветнай тэніснай асацыяцыі (WTA), атрымалася ўпартай. Беларуска толькі ў канцы першага сэта дзякуючы актыўным дзеянням пры ўдарах з задняй лініі змагла павесці ў ліку 6:4. Уласныя памылкі не дазволілі Арыне Сабаленка выйграць у другой партыі. Усё вырашалася ў заключным сэце, у ходзе якога беларуска падала магутную падачу і справілася з ударамі Аны Богдан.

У другім крузе турніру Арына Сабаленка сустрэнецца з Каралін Вазняцкі. Адна з вядучых беларускіх тэнісістак Вікторыя Азаранка першы матч у Манрэалі правядзе з францужанкай Крысцінай Младзенавіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі