Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 кастрычніка 2019, 11:31

Сцяпан Шпак выйграў серабро Сусветных пляжных гульняў у Катары

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі вадналыжнік Сцяпан Шпак стаў уладальнікам серабра ў скачках з трампліна на сусветных пляжных гульнях у Катары, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу НАК Беларусі.

Сцяпан Шпак лічыўся адным з фаварытаў спаборніцтваў і, упэўнена правёўшы ўсе тры спробы, у другой паказаў лепшы рэзуьтат - 59,2 м. Пераўзысці дасягненне беларуса змог толькі Уладзімір Ранзін з Расіі - 59,9 м. Трэцяе месца заняў Эміль Рытэр (Чылі) - 59,1 м.

"Рэзультатам задаволены. Сапернікі вельмі сур'ёзныя, няпростыя ўмовы. Тым не менш, справіўся. Арганізацыя гульняў на вышыні", - адзначыў беларускі спартсмен, падводзячы вынікі спаборніцтваў.

Сярэбраная ўзнагарода Сцяпана Шпака - трэцяя ў скарбонцы зборнай Беларусі па водных лыжах на I сусветных пляжных гульнях у Катары. Раней два медалі ў скачках з трампліна заваявалі Аляксандра Данішэўская (золата) і Ганна Стральцова (бронза).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі