Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Спартшколы Беларусі атрымаюць Br222,5 тыс. па праекце "Алімпійскі шлях"

Спорт 02.07.2019 | 13:17
Таццяна Шаракова
Таццяна Шаракова

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартыўныя школы Беларусі па выніках праекта "Алімпійскі шлях" атрымаюць Br222,5 тыс., паведамілі БЕЛТА ў Прэзідэнцкім спартыўным клубе.

У праекце маглі прыняць удзел беларускія атлеты - пераможцы і прызёры II Еўрапейскіх гульняў. Пры паспяховым выступленні і выкананні пэўных крытэрыяў спартсмен атрымліваў права выбраць спартыўную навучальную ўстанову, якой Прэзідэнцкі спартыўны клуб акажа спонсарскую дапамогу. Спартсменам неабходна было выканаць наступныя ўмовы: стаць пераможцам або прызёрам спаборніцтваў у алімпійскай дысцыпліне, устанавіць асабісты рэкорд або дасягнуць лепшага рэзультату ў кар'еры (або яго паўтарыць). Напрыклад, алімпійскі чэмпіён Рыа-дэ-Жанэйра Уладзіслаў Ганчароў не мог прыняць удзел у праекце, паколькі свой алімпійскі шлях ён прайшоў, заваяваўшы залаты медаль у 2016 годзе. Іншыя спартсмены, якія не адзначаліся на п'едэсталах чэмпіянатаў свету і Алімпійскіх гульняў, мелі ўсе шанцы прыняць удзел у паляпшэнні якасці работы вучэбна-спартыўных устаноў Беларусі.

У выніку прадстаўнікі 11 відаў спорту выбралі 17 розных спартыўных навучальных устаноў, у якія будзе накіравана дапамога ў памеры Br222,5 тыс.

Найбольшую суму ў праекце зарабіў Магілёўскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву, які падрыхтаваў сярэбраных медалістак у стральбе з лука Карыну Казлоўскую, Ганну Марусаву і Карыну Дзямінскую, чэмпіёнку ў жаночай барацьбе Ірыну Курачкіну і бронзавага медаліста каратыста Арцёма Краўцова. Прэзідэнцкі клуб накіруе ў гэту ўстанову Br32,5 тыс.

18 спартсменаў, якія сталі пераможцамі або прызёрамі II Еўрапейскіх гульняў, у розны час былі стыпендыятамі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Сярод іх дзве стыпендыяткі гэтага года: Настасся Алістратава (спартыўная гімнастыка) і Карына Казлоўская (стральба з лука).

У Прэзідэнцкім спартыўным клубе падкрэслілі, што праект апраўдвае ўкладанні. Напрыклад, беларускія гімнасткі пасля алімпійскага медаля Лондана-2012 вызначылі ў якасці адрасата для дапамогі Мінскую СДЮШАР прафсаюзаў па мастацкай гімнастыцы імя Л.Г.Гадзіевай. Сродкі пайшлі на куплю інвентару, у тым ліку гімнастычнага дывана, на якім трэніраваліся і ўдасканальвалі майстэрства дзве цяперашнія ўдзельніцы праекта "Алімпійскі шлях" з каманды па групавых практыкаваннях - Ганна Швайба і Карына Ярмоленка, якія выйгралі золата II Еўрапейскіх гульняў у групавых практыкаваннях.

Арганізатары праекта спадзяюцца, што поспехі беларускіх спартсменаў у Мінску стануць пралогам і стымулам да іх не менш запамінальных выступленняў у алімпійскім Токіа-2020.

Прэзідэнцкі спартыўны клуб рэалізаваў праект "Алімпійскі шлях" пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Міністэрства спорту і турызму, фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).