Ганна Сола. Фота НАК
22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Ганна Сола стала прызёрам гонкі з масавым стартам на трэцім этапе Кубка Садружнасці па біятлоне, які завяршыўся ў Чайкоўскім Пермскага края Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На старт дыстанцыі 12,5 км выйшлі 29 спартсменак. Наша Ганна Сола чарговы раз была хутчэйшай на лыжні, і нават чатыры промахі на агнявых рубяжах не перашкодзілі ёй падняцца на п'едэстал - беларуска фінішавала другой следам за Наталляй Шаўчэнка. У дзвюх папярэдніх гонках на этапе Сола станавілася чацвёртай. Блізкая да подыума сёння была і Дзінара Смольская, якая памылялася на стральбе ў два разы радзей за сяброўку па камандзе, але на заключны круг сіл у нашай спартсменкі не хапіла - Смольская прапусціла наперад і суайчынніцу, і Вікторыю Сліўко, у выніку заняўшы чацвёртае месца.
Што датычыцца вынікаў іншых беларускіх біятланістак, то Адэліна Сабітава паказала 13-ы вынік, Ірына Шаклеіна стала 17-й, Дар'я Кудаева - 19-я, Алена Кулак - 22-я, Ксенія Варабей - 27-я. Раней у нядзелю адбыўся мужчынскі мас-старт, у якім сярэбраны і бронзавы медалі заваявалі Антон Смольскі і Дзмітрый Лазоўскі адпаведна, а Максім Варабей замкнуў шасцёрку мацнейшых.
Такім чынам, на трэцім этапе Кубка Садружнасці ў Чайкоўскім нашы біятланісты выйгралі чатыры ўзнагароды - тры сярэбраныя і адну бронзавую. Агульны залік у мужчын з 40-ачковым запасам узначальвае Антон Смольскі, у жаночай генеральнай класіфікацыі Дзінара Смольская ідзе трэцяй, уступаючы 75 балаў лідзіруючай Вікторыі Сліўко. Наступны этап розыгрышу пройдзе ў сярэдзіне студзеня ў Дзёміне Яраслаўскай вобласці РФ.-0-