Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 лістапада 2018, 11:07

"Смалявічы" і "Гомель" згулялі ўнічыю ў чэмпіянаце Беларусі

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Смалявічы" і "Гомель" згулялі ўнічыю ў апошнім матчы 27-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Абодва галы ў гэтай сустрэчы былі забіты ў самым канцы - на 86-й хвіліне абаронца "Смалявіч" Яўген Абрамовіч адправіў мяч у свае вароты, а на 2-й кампенсаванай хвіліне гульні Аляксей Цяслюк забіў у вароты гамяльчан, устанавіўшы канчатковы рэзультат.

Рэзультаты астатніх матчаў праведзенага тура: БАТЭ (Барысаў) - "Нёман" (Гродна) - 1:0, "Віцебск" - "Дынама" (Мінск) - 0:1, "Слуцк" - "Тарпеда" (Мінск) - 1:3, "Днепр" (Магілёў) - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 0:3, "Луч" (Мінск) - "Шахцёр" (Салігорск) - 1:1, "Мінск" - "Гарадзея" - 0:5, "Дынама" (Брэст) - "Іслач" (Мінскі раён) - 3:1.

Становішча ў лідзіруючай групе пасля 27 тураў: БАТЭ - 69 ачкоў, "Шахцёр" - 55, "Дынама" (Мінск) - 54, "Віцебск" - 53, "Тарпеда-БелАЗ" - 50, "Дынама" (Брэст) - 48. Замыкае турнірную табліцу "Днепр", у якога ўсяго 16 ачкоў, 21 бал у сталічнага "Тарпеда", "Смалявічы" і "Луч" набралі па 22 ачкі.

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае Павел Савіцкі ("Дынама", Брэст), які забіў 15 мячоў.

У наступным туры сустракаюцца:

9 лістапада

"Тарпеда-БелАЗ" - "Луч", "Іслач" - "Віцебск";

10 лістапада

"Гарадзея" - "Дынама" (Брэст), "Гомель" - "Мінск", "Нёман" - "Смалявічы";

11 лістапада

"Дынама" (Мінск) - "Слуцк", "Тарпеда" - "Днепр";

21 лістапада

"Шахцёр" - БАТЭ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі