Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 чэрвеня 2019, 19:49

Сяргей Яромка ўзначаліў маладзёжную зборную Беларусі па футболе

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новым галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) па футболе стаў Сяргей Яромка. Такое рашэнне прынята сёння на бюро выканкама асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Апошнія гады 52-гадовы Сяргей Яромка ўзначальваў "Гарадзею", а цяпер будзе кіраваць беларускай "маладзёжкай", змяніўшы Міхаіла Мархеля, які стаў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі замест Ігара Крывушэнкі.

Перад Сяргеем Яромкам і яго трэнерскім штабам стаіць задача выйсці ў фінальную стадыю маладзёжнага чэмпіянату Еўропы 2021 года. Новы адборачны цыкл кантынентальнага першынства беларусы пачалі з дамашняга разгрому равеснікаў з Гібралтара з лікам 10:0. Гэта самая вялікая перамога за ўсю гісторыю беларускай "маладзёжкі". Два наступныя матчы ў кваліфікацыйнай групе 7 беларускія футбалісты таксама правядуць на сваім полі: 10 верасня з партугальцамі, 11 кастрычніка з нарвежцамі. Затым 15 кастрычніка згуляюць у гасцях у кіпрыётаў. У гэту групу таксама ўваходзіць зборная Нідэрландаў, абедзве сустрэчы з якой адбудуцца ў 2020 годзе.

Пуцёўкі ў фінальную стадыю маладзёжнага Еўра-2021, якая пройдзе на арэнах Венгрыі і Славеніі, атрымаюць пераможцы дзевяці адборачных груп. Лепшыя ўладальнікі другіх месцаў правядуць паміж сабой стыкавыя матчы, вызначыўшы яшчэ аднаго фіналіста.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі