Фота з архіва
15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На падагульняючым турніры Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) у італьянскім Турыне сёння вызначацца ўсе ўдзельнікі плэй-оф, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Учора сталі вядомы два паўфіналісты з першай групы. Першае месца заняў лідар сусветнага рэйтынгу італьянец Янік Сінер, які перамог у трэцім туры расіяніна Данііла Мядзведзева - 6:3, 6:4. Другая пазіцыя ў амерыканца Тэйлара Фрыца, які абыграў у трохсэтавым паядынку аўстралійскага тэнісіста Алекса Дэ Мінаўра - 5:7, 6:4, 6:3. Падагульняючае становішча: Сінер - 3 перамогі, Фрыц - 2, Мядзведзеў - 1, Дэ Мінаўр - 0.
Сёння завершацца спаборніцтвы ў другім квартэце. Яго лідар нямецкі тэнісіст Аляксандр Звераў, у якога дзве вікторыі, згуляе з іспанцам Карласам Алькарасам, а нарвежац Каспер Рууд будзе сапернічаць з расіянінам Андрэем Рублёвым, які прайграў два паядынкі.
Паўфінальныя сустрэчы пройдуць 16 лістапада, а вырашальны паядынак адбудзецца 17 лістапада. Агульны прызавы фонд падагульняючага турніру АТР у гэтым годзе складае $15,25 млн.
Год таму пераможцам стаў серб Новак Джокавіч, які абыграў у фінале Яніка Сінера (6:3, 6:3). На гэты раз Джокавіч з-за траўмы не зможа выступіць у Турыне.-0-