Фота з архіва
21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Настасся Шкурдай заваявала другое золата дамашняга Кубка мацнейшых спартсменаў па плаванні на кароткай вадзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Наша спартсменка святкавала поспех на стаметроўцы на спіне. У вырашальны заплыў брастаўчанка прабілася з трэцім рэзультатам, а ў фінале дакранулася да борціка першая, паказаўшы час 56,70 сек. Шкурдай на паўсекунды апярэдзіла расіянак Аліну Гайфутдзінаву і Мілану Сцяпанаву. Напярэдадні Настасся была лепшай на дыстанцыі 200 метраў комплексам.
Усяго Кубак мацнейшых спартсменаў па плаванні на кароткай вадзе сабраў у Мінску каля 500 атлетаў з 11 краін. Сярод удзельнікаў - чэмпіёны свету і Еўропы і фіналісты Алімпійскіх гульняў. Спаборніцтвы прадоўжацца па 23 лістапада, у праграме турніру 46 фіналаў.-0-