Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 лістапада 2021, 16:45

Шасцёра беларусаў прымуць удзел у ЧЕ па плаванні на кароткай вадзе ў Казані

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шасцёра беларусаў прымуць удзел у чэмпіянаце Еўропы па плаванні на кароткай вадзе, які 2-7 лістапада пройдзе ў Казані, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі плавання.

Беларусь на спаборніцтвах у сталіцы Татарстана прадставяць Ілья Шымановіч (50 м, 100 м, 200 м брасам), Настасся Шкурдай (50 м на спіне і батэрфляем, 100 м батэрфляем і комплексным плаваннем), Аліна Змушко (50 м, 100 м і 200 м брасам), Рыгор Пякарскі (50 м і 100 м вольным стылем, 50 м і 100 м батэрфляем), Настасся Каракоўская (50 м і 100 м вольным стылем, 50 м батэрфляем) і Віктар Стасяловіч (50 м і 100 м на спіне). Таксама беларускія спартсмены выступяць у эстафеце 4х50 м комплексным плаваннем.

Спаборніцтвы адбудуцца ў 20 дысцыплінах сярод мужчын і жанчын (18 індывідуальных і 2 эстафеты) і ў дзвюх змешаных дысцыплінах (эстафета). У мэтах недапушчэння распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі чэмпіянат пройдзе без гледачоў.

Чэмпіянат Еўропы па плаванні на кароткай вадзе праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай лігі плавання (LEN). 7 снежня 2019 года Казань была аднагалосна выбрана прымаючым горадам ЧЕ-2021 на пасяджэнні бюро LEN у Глазга. Да 2013 года чэмпіянат праводзіўся штогод, а затым стаў праходзіць па няцотных гадах.

У 2024 годзе ў сталіцы Рэспублікі Татарстан упершыню пройдзе чэмпіянат Еўропы па водных відах спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі