Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 красавіка 2021, 09:07

"Шахцёр" перамог "Іслач" у першым паўфінале футбольнага Кубка Беларусі

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У розыгрышы Кубка Беларусі ў футболе прайшлі стартавыя паядынкі паўфінальнай стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым з іх дзеючы чэмпіён краіны салігорскі "Шахцёр" з вялікай цяжкасцю адолеў на сваім полі "Іслач" з Мінскага раёна з мінімальнай перавагай - 1:0. Адзіны гол у гэтай сустрэчы быў забіты на 76-й хвіліне, калі паўабаронца гасцей Максім Мякіш зрэзаў мяч у свае вароты. У чвэрцьфінале "Шахцёр" быў мацнейшы за гродзенскі "Нёман", а "Іслач" перамагла футбалістаў "Мінска".

Пазней цяперашнія ўладальнікі Кубка футбалісты барысаўскага БАТЭ згуляюць у сябе дома з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗам". У чвэрцьфіналах БАТЭ выйграў у "Віцебска", а тарпедаўцы перамаглі прадстаўніка другога дывізіёна нацыянальнага першынства дзяржынскі "Арсенал".

Паядынкі ў адказ за выхад у фінал пройдуць 5 мая ў Жодзіне і Мінску. Вырашальны паядынак 30-га Кубка Беларусі адбудзецца 23 мая ў Гомелі.

У фінальным матчы мінулага кубкавага розыгрышу футбалісты БАТЭ з вынікам 1:0 перамаглі ў дадатковы час брэсцкае "Дынама".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі