Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 верасня 2019, 10:47

Санкт-Пецярбург прыме фінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў-2021

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі Санкт-Пецярбург прыме фінальны матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў сезона 2020/2021. Такое рашэнне было прынята 24 верасня на пасяджэнні выканкама Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) у славенскай Любляне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Услед за Санкт-Пецярбургам у 2022 годзе фінал ЛЧ адбудзецца ў Мюнхене, а ў 2023 годзе вырашальны паядынак чэмпіёнскай Лігі пройдзе ў Лондане.

Фінальны матч Лігі Еўропы сезона 2020/2021 адбудзецца ў Севільі. Вырашальны этап чэмпіянату Еўропы па міні-футболе 2022 года прыме Амстэрдам.

Матч за Суперкубак УЕФА ў 2021 годзе пройдзе ў Белфасце. Адным з прэтэндэнтаў на яго правядзенне быў Мінск. Раней асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прэтэндавала ўжо на правядзенне матчаў фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы 2020 года, а таксама Суперкубка-2020, але гэтыя спробы таксама не ўвянчаліся поспехам. Тым не менш, АБФФ і ў далейшым будзе падаваць заяўкі на права прыняць вырашальныя паядынкі кантынентальных турніраў.

Па рашэнні выканкама УЕФА Беларусі даверана правесці фінальны раўнд чэмпіянату Еўропы 2021 года сярод дзяўчат (U-19).

Удзельнікі пасяджэння таксама зацвердзілі рэгламент стыкавых матчаў і жараб'ёўкі фінальнай стадыі Еўра-2020.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі