Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 ліпеня 2022, 09:29

Салігорскі "Шахцёр" згуляе з "Марыбарам" у першым матчы кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіён Беларусі салігорскі "Шахцёр" першым з беларускіх клубаў прыме старт у новым сезоне кантынентальных турніраў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння падапечныя Сяргея Ташуева ў гасцявым паядынку 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў згуляюць са славенскім "Марыбарам" (пачатак у 21.15; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). Гэту гульню будзе судзіць грэчаская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Анастасіяс Папапетру. Сустрэча ў адказ адбудзецца 13 ліпеня ў турэцкім горадзе Сакар'я.

Яшчэ восем матчаў кваліфікацыі галоўнага кантынентальнага турніру прайшлі ўчора: "Пюнік" (Ерэван, Арменія) - ЧФР (Клуж-Напока, Румынія) - 0:0, "Мальме" (Швецыя) - "Вікінгур" (Рэйк'явік, Ісландыя) - 3:2, "Лудагорац" (Разград, Балгарыя) - "Суцьеска" (Нікшыч, Чарнагорыя) - 2:0, "Лех" (Познань, Польшча) - "Карабах" (Агдам, Азербайджан) - 1:0, ТНС (Освестры, Уэльс) - "Лінфілд" (Паўночная Ірландыя) - 1:0, "Балкані" (Сува-Рэка, Косава) - "Жальгірыс" (Вільнюс, Літва) - 1:1, "Шэмрок Роверс" (Дублін, Ірландыя) - "Хіберніянс" (Паола, Мальта) - 3:0, "Шкупі" (Паўночная Македонія) - "Лінкальн" (Гібралтар) - 3:0.

Каб прабіцца ў групавы этап чэмпіёнскай Лігі, трэба пераадолець чатыры кваліфікацыйныя бар'еры. Паядынкі групавой стадыі адбудуцца з 6 верасня па 2 лістапада. Фінал чэмпіёнскай Лігі павінен прайсці 10 чэрвеня 2023 года ў Стамбуле.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі