Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 красавіка 2021, 11:16

"Рэал" прыме "Чэлсі" ў першым паўфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мадрыдскі "Рэал" сёння прыме лонданскі "Чэлсі" ў першым паўфінальным матчы футбольнай Лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэчу, якая пройдзе на полі стадыёна імя Альфрэда ды Стэфана ў іспанскай сталіцы, будзе судзіць брыгада арбітраў з Нідэрландаў на чале з Дані Маккелі. У мінулы ўік-энд футбалісты "Рэала" згулялі ўнічыю (0:0) у дамашнім матчы 33-га тура іспанскага чэмпіянату і займаюць другое месца, набраўшы 71 ачко. У мадрыдскага "Атлетыка" на два балы больш. У 33-м туры англійскай прэм'ер-лігі "Чэлсі" адолеў "Вест Хэм" з мінімальнай перавагай 1:0 і ўзняўся на чацвёртае месца ў турнірнай табліцы, маючы 58 ачкоў. Для "Рэала" гэта 30-ы паўфінал галоўнага кантынентальнага турніру, у 16 з іх ён выходзіў пераможцам і потым 13 разоў заваёўваў Кубак чэмпіёнаў. Чэлсі трэці раз прабіўся ў паўфінальную стадыю Лігі чэмпіёнаў і потым адзін раз выйграў трафей. У чвэрцьфінале гэтага розыгрышу мадрыдцы былі мацнейшымі за англійскі "Ліверпуль", а "Чэлсі" выбіў з турніру "Порту". Прамая трансляцыя з Мадрыда пачнецца ў 21.50 на тэлеканале "Беларусь 5". Сустрэча за выхад у фінал адбудзецца 5 мая ў брытанскай сталіцы.

Заўтра на стадыёне "Парк-дэ-Прэнс" французскі "Пары Сен-Жэрмен" прыме англійскі "Манчэстэр Сіці". На чвэрцьфінальнай стадыі парыжане адолелі мюнхенскую "Баварыю", а лідары англійскай прэм'ер-лігі былі мацнейшымі за яшчэ аднаго прадстаўніка бундэслігі дортмундскую "Барусію". Нарвежскі нападаючы дортмундскага клуба Эрлінг Холан узначальвае бамбардзірскую гонку ЛЧ, забіўшы 10 мячоў. Матч у адказ у гэтай пары адбудзецца 4 мая ў Манчэстэры.

Фінальны паядынак чэмпіёнскай Лігі пройдзе 29 мая ў Стамбуле.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі