Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Рафаэль Надаль 12-ы раз стаў пераможцам "Ралан Гарос"

Спорт 10.06.2019 | 10:40
Фота   Reuters
Фота Reuters

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іспанскі тэнісіст Рафаэль Надаль трэці раз запар і 12-ы ў гісторыі стаў трыумфатарам адкрытага чэмпіянату Францыі, абыграўшы аўстрыйца Дамініка Ціма, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальным паядынку абодва яго ўдзельнікі паказалі найвышэйшае майстэрства і парадавалі гледачоў прыгожай гульнёй. Спачатку сапернікі выйгравалі свае падачы, а ў пятым гейме Дамінік Цім змог узяць чужую падачу і выйшаў наперад - 3:2. Пасля гэтага ініцыятыву перахапіў Рафаэль Надаль, які выйграў 4 гейм запар і ўвесь сэт - 6:3. Другая партыя прайшла ў роўнай барацьбе, але ў канцы аўстрыец згуляў вельмі строга і, выйграўшы падачу саперніка ў 12-м гейме, перамог - 7:5. Затым на корце поўнасцю дамінаваў іспанец, які выйграў два сэты з аднолькавым лікам 6:1. У фінале мінулага года Рафаэль Надаль таксама перамог Дамініка Ціма.

У жанчын упершыню чэмпіёнкай Францыі стала аўстралійская тэнісістка Эшлі Барці, якая ўпэўнена перайграла ў фінале чэшку Маркету Вандраушаву - 6:1, 6:3. Для Эшлі Барці гэта першы тытул у адзіночным разрадзе на турнірах серыі "Вялікага шлема".

У спаборніцтвах жаночых пар на "Ралан Гарос" перамаглі венгерка Тымея Бабаш і французская тэнісістка Крысціна Младзенавіч.

У мужчынскім парным разрадзе не было роўных нямецкаму дуэту Кевін Кравіц / Андрэас М'ес.

У турніры змешаных пар першынставалі харват Іван Додзіг і Лаціша Чан з кітайскага Тайбэя.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Бяспечныя паводзіны ў час масавых мерапрыемстваў Калі вы апынуліся ў агрэсіўным або напалоханым натоўпе