Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лютага 2021, 19:17

Прынс і Парэ змогуць згуляць за зборную Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) афіцыйна паведаміла Федэрацыі хакея Беларусі аб тым, што змена спартыўнага грамадзянства ігракамі мінскага "Дынама" Франсісам Парэ і Шэйнам Прынсам афіцыйна зацверджана. Такая інфармацыя апублікавана на сайце грамадскага аб'яднання, паведамляе БЕЛТА.

Такім чынам, абодва спартсмены могуць выступаць у складзе нацыянальнай каманды Беларусі па хакеі на турнірах пад эгідай IIHF, чэмпіянатах свету і алімпіядах.

Шэйн Прынс з 47 (24+23) ачкамі ў 48 матчах займае другое месца ў КХЛ па колькасці закінутых шайбаў, якія сталі пераможнымі для мінчан, і замыкае топ-10 бамбардзіраў у КХЛ. Форвард "зуброў" быў прызнаны лепшым нападаючым месяца ў КХЛ па выніках студзеня.

Франсіс Парэ згуляў за зборную Беларусі на таварыскім турніры Parimatch Qazaqstan Hockey Open 2021, які праходзіў у Нур-Султане з 10 па 12 лютага.

Таксама ініцыявана змена спартыўнага грамадзянства ў адносінах да варатара дынамаўцаў Дэні Тэйлара. Аднак ён будзе знаходзіцца на спартыўным каранціне да канца сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі