Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прэзідэнт УЕФА заявіў аб новым этапе супрацоўніцтва з Беларуссю

Спорт 19.09.2019 | 11:55
У час сустрэчы
У час сустрэчы

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) і Беларуская федэрацыя футбола пачынаюць новы этап супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт УЕФА Аляксандэр Чаферын на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларуская федэрацыя футбола і УЕФА сапраўды вельмі добра супрацоўнічаюць. Але любое добрае супрацоўніцтва можна палепшыць. У нас добрыя прафесійныя адносіны з федэрацыяй. Мы яшчэ і сябры, што вельмі важна, - сказаў Аляксандэр Чаферын. - Я рады бачыць, што ў Беларусі спорт атрымлівае такую падтрымку. І асабліва рады за футбол, вядома. Заўтра мы пачнём новы этап нашага супрацоўніцтва".

Ён адзначыў, што УЕФА даўно аказвае падтрымку Беларусі, дапамагаючы з развіццём інфраструктуры, набыццём неабходнага спартыўнага абсталявання і інвентару. "Мы плануем аказаць падтрымку ў плане навучання трэнераў. Важна, што ёсць падтрымка міністра (міністра спорту Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) і яго разуменне: у футболе прагрэс - даволі марудны прагрэс, трэба пачынаць з самага маленькага ўзросту і развівацца. Нельга стаць чэмпіёнам за адзін дзень", - заўважыў прэзідэнт УЕФА.

Славенскі футбольны функцыянер Аляксандэр Чаферын быў выбраны прэзідэнтам УЕФА ў 2016 годзе, а затым у лютым 2019-га быў перавыбраны на новы чатырохгадовы тэрмін. Адным з галоўным пунктаў у яго прэзідэнцкай праграме з'яўляецца актыўнае інвесціраванне ў развіццё масавага і жаночага футбола.

УЕФА заснаваны ў 1954 годзе і ўяўляе сабой кіруючую футбольную арганізацыю на еўрапейскім кантыненце, адну з шасці канфедэрацый Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА). Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый аб'ядноўвае 55 еўрапейскіх федэрацый. Яго штаб-кватэра размешчана ў швейцарскім горадзе Ньён.

Супрацоўніцтва Беларусі з УЕФА ажыццяўляецца праз асацыяцыю "Беларуская федэрацыя футбола" (АБФФ), якая з'яўляецца членам саюза з 1993 года.

У Мінску ў 2019 годзе ўпершыню ў гісторыі беларускага футбола прайшла канферэнцыя УЕФА па масавым футболе, у якой прынялі ўдзел амаль 200 чалавек з 55 краін Еўропы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.