Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 чэрвеня 2020, 16:05

Першая ракетка свету Новак Джокавіч заразіўся каранавірусам

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэст на каранавірус сербскага тэнісіста Новака Джокавіча даў станоўчы рэзультат, паведамляе ТАСС.

22 чэрвеня стала вядома, што тэст фітнес-трэнера Новака Джокавіча Марка Панікі паказаў наяўнасць каранавіруса. У жонкі Джокавіча Алены таксама выяўлены каранавірус, аднак тэсты дзяцей паказалі адмоўны рэзультат.

На мінулым тыдні лідар рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў Новак Джокавіч прымаў удзел у выставачным турніры, у двух удзельнікаў якога таксама выявілі каранавірус: у балгарына Грыгора Дзімітрава і харвата Борны Чорыча. Таксама ў турніры ўдзельнічаў расіянін Андрэй Рублёў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі