Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 чэрвеня 2020, 09:43

Павел Савіцкі прызнаны лепшым іграком 11-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нападаючы брэсцкага "Дынама" Павел Савіцкі прызнаны лепшым іграком 11-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі паводле версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пераможным паядынку з землякамі з каманды "Рух" (4:1) Павел Савіцкі з'явіўся на полі на 65-й мінуце і за 10 мінут змог аформіць галявы дубль.

У папярэднім туры лепшым іграком быў названы форвард салігорскага "Шахцёра" Дзмітрый Падстрэлаў.

Да гэтага лепшымі ігракамі прызнаваліся: Ігар Стасевіч (БАТЭ, Барысаў), Іван Бахар ("Дынама", Мінск), Габрыэль Рамас, Валерый Гарбачык, Луіс Велозу (усе - "Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна), Мікіта Мельнікаў, Міхаіл Бараноўскі (абодва - "Славія", Мазыр), Дзяніс Панкратаў ("Слуцк"), Джасурбек Яхшыбоеў ("Энергетык-БДУ", Мінск).

Цяпер турнірную табліцу ўзначальвае БАТЭ, які набраў 25 ачкоў, на 3 балы менш у мінскага "Энергетыка-БДУ", па 21 ачку маюць "Шахцёр" і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ".

Матчы 12-га тура 30-га чэмпіянату Беларусі запланаваны на 5-7 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі