Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 ліпеня 2020, 09:05

Парыжскі марафон перанесены на лістапад

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары Парыжскага марафону прынялі рашэнне з-за сітуацыі з каранавірусам перанесці спаборніцтвы на 15 лістапада, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт спаборніцтваў.

Першапачаткова старт павінен быў адбыцца 5 красавіка. Потым арганізатары адклалі яго на 18 кастрычніка, і вось сталі вядомы новыя тэрміны правядзення прэстыжнага марафону.

"Каб мець магчымасць правесці Парыжскі марафон у найлепшых умовах, пасля кансультацый з мэрыяй і прэфектурай паліцыі Парыжа мы вырашылі перанесці дату мерапрыемства. Новая дата Парыжскага марафону - 15 лістапада 2020 года. Зразумела, мы будзем улічваць сітуацыю і няўхільна выконваць указанні органаў аховы здароўя і дзяржаўных службаў", - паведамілі арганізатары спаборніцтваў.

Раней з-за каранавіруса былі адменены Нью-Ёркскі, Бостанскі, Дублінскі, Берлінскі і Рымскі марафоны.

Парыжскі міжнародны марафон - штогадовы старт, які праводзіцца ў сталіцы Францыі. У адпаведнасці з рэйтынгам Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі (World Athletics) марафон мае залаты статус.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі