Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 студзеня 2019, 18:29

Новак Джокавіч выйшаў у чвэрцьфінал Australian Open

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы нумар сусветнага рэйтынгу сербскі тэнісіст Новак Джокавіч выйшаў у чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сённяшнім паядынку 1/8 фіналу серб перамог расіяніна Данііла Мядзведзева (19-ы нумар рэйтынгу АТР) - 6:4, 6:7 (5:7), 6:2, 6:3. У чвэрцьфінале сапернікам Новака Джокавіча будзе японец Кеі Нішыкоры (9).

Склады астатніх пар 1/4 фіналу: Рафаэль Надаль (2; Іспанія) - Фрэнсіс Тыяфа (39; ЗША), Мілаш Рааніч (17; Канада) - Лукас Пуіль (31; Францыя), Раберта Баутыста Агут (24; Іспанія) - Стэфанас Цыцыпас (15; Грэцыя).

У жанчын пары чвэрцьфіналістак выглядаюць так: Серэна Уільямс (16; ЗША) - Караліна Плішкава (8; Чэхія), Наомі Осака (4; Японія) - Эліна Світоліна (7; Украіна), Петра Квітава (6; Чэхія) - Эшлі Барці (15; Аўстралія), Настасся Паўлючэнкава (44; Расія) - Даніэль Колінз (35; ЗША).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі