Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 кастрычніка 2022, 10:34

"Нёман" паўторна абыграў "Юнацтва" ў беларускай хакейнай экстралізе

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сераду трыма матчамі ў Гродне, Лідзе і Жлобіне прадоўжыўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цэнтральны паядынак дня адбыўся ў Гродне, дзе мясцовы "Нёман" прымаў "Юнацтва". У кожным з перыядаў гаспадары па разе паразілі чужыя вароты, пры гэтым пакінуўшы свае валоданні пад замком. Як вынік - 3:0, гродзенцы абыгрываюць "Юнацтва" другі раз за тры дні і абганяюць мінчан у турнірнай табліцы. Жлобінскі "Металург" у сваю чаргу ўзяў рэванш за нядаўняе паражэнне ў "Дынама-Маладзечна". На гэты раз "стальныя ваўкі" былі мацнейшыя - 5:3, па дублі ў складзе жлабінчан аформілі Сяргей Кузняцоў і Яраслаў Сергіеўскі. У яшчэ адным матчы вечара "Віцебск" у гасцях разабраўся з "Лідай" - 3:1, дзве шайбы за жыхароў поўначы правёў Яўген Дадонаў.

Пасля 17-га тура лідарства ў чэмпіянаце краіны па хакеі прадаўжае дзяліць "Шахцёр" і "Віцебск": у абедзвюх каманд па 27 балаў, на два пункты адстае "Металург". Аршанскі "Лакаматыў" - 4-ы (23 ачкі), далей ідуць "Нёман" (22), "Юнацтва" (21), "Гомель" і "Брэст" (па 20). Наступныя матчы ў беларускай экстралізе пройдуць у суботу, 22 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі