ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 21 красавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 лютага 2021, 11:38

Не менш за 715 медалёў на топ-турнірах у 2025 годзе - зацверджана дзяржпраграма па фізкультуры і спорце

Фота з архіва
Фота з архіва

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў дзяржаўную праграму "Фізічная культура і спорт" на 2021-2025 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Згодна з дзяржпраграмай, спартыўны рэйтынг Беларусі ў неафіцыйным камандным заліку па выніках Алімпійскіх гульняў не павінен апускацца ніжэй за 25-е месца. Колькасць медалёў (1-3 месцы) на Алімпійскіх гульнях, Еўрапейскіх гульнях, чэмпіянатах, кубках, першынствах свету і Еўропы ў 2021 годзе павінна скласці не менш за 695, у 2025-м годзе - не менш за 715.

Чыноўнікі разлічваюць, што фізкультурай і спортам у 2025 годзе будуць займацца 26,8 працэнта беларусаў. Фізкультурай і спортам цяпер займаецца 2,37 млн чалавек, або 24,8 працэнта насельніцтва краіны (у 2015 годзе - 20,2 працэнта).

Штогод у 2021-2024 гадах плануецца мадэрнізаваць па 40 комплексных спартыўных пляцовак на дваровых тэрыторыях, у 2025-м - 43.

Дзяржпраграма прадугледжвае будаўніцтва і рэканструкцыю шэрага аб'ектаў пры ўмове прыцягнення сродкаў.

Напрыклад, у Брэсце хочуць пабудаваць новую лядовую арэну, адкрыты веласіпедны трэк, спецыялізаваную спартзалу для індорхакея, у Віцебску - тэнісныя корты, гульнявую залу, басейн, крытую лядовую трэніровачную пляцоўку. Тэнісныя корты і ўніверсальны спарткомплекс для гульнявых відаў спорту збіраюцца адкрыць у Гродне, крытую лядовую пляцоўку для заняткаў хакеем і масавага катання - у Астраўцы. Пад Мінскам прадугледжана будаўніцтва шматфункцыянальнага ФАКа ў аграгарадку Міханавічы, новыя ФАКі плануюцца для жыхароў Дзяржынска, Фаніпаля, Старых Дарог, Узды, Нясвіжа, Крупак і іншых гарадоў.

У Мінску запланавалі будаўніцтва стадыёна СДЮШАР па спартыўнай гімнастыцы і акрабатыцы па вул. Волаха і рэканструкцыю крытых тэнісных кортаў па вул. Жудро. Абнавіць хочуць вадналыжную базу рэспубліканскай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па вадналыжным спорце на рацэ Пціч у вёсцы Воўчкавічы. Пры ўмове прыцягнення сродкаў у дзяржпраграме значыцца будаўніцтва гасцініцы з басейнам у РЦАП "Стайкі" і тыпавога модульнага басейна для Мінска ў раёне "Чыжоўка-Арэны".

Абнаўленне чакае спарткомплекс "Дынама" па вул. Даўмана ў Мінску, бегавыя дарожкі ў лёгкаатлетычным манежы Брэста і СДЮШАР нумар 2 У Баранавічах. Плануецца рэканструкцыя стадыёнаў у Пінску, Шуміліне, Наваполацку і Ганцавіцкім раёне, фізкультурна-аздараўленчых комплексаў у Глыбокім, Мёрах і Паставах, спаркамплексаў у Чашніках і Оршы, залы адзінаборстваў у Паставах і інш.

Агульны аб'ём фінансавання дзяржпраграмы - больш за Br3,8 млрд. Сродкі рэспубліканскага бюджэту складуць Br1,26 млрд, сродкі мясцовых бюджэтаў - Br2,1 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі