Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 мая 2022, 11:24

Названы склады каманд беларускіх барцоў на міжнародны турнір у Маскве

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскія штабы каманд Беларусі па вольнай і грэка-рымскай барацьбе вызначыліся са складамі на першы турнір барцоўскай лігі Паддубнага (PWL), які пройдзе ў Маскве 19-20 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

У турнір па вольнай барацьбе заяўлены 24 прадстаўнікі Беларусі, уключаючы прызёра Алімпійскіх гульняў у Токіа Магамедхабіба Кадзімагамедава, які выступіць у вагавой катэгорыі да 79 кг. Таксама ў складзе неаднаразовыя прызёры міжнародных спаборніцтваў Аляксандр Гуштын (да 97 кг) і Дзяніс Храмянкоў, а таксама чэмпіён першынства Еўропы U-23 Віталь Пясняк (абодва - да 125 кг).

За ўзнагароды ў грэка-рымскай барацьбе ў беларускай камандзе пазмагаюцца 20 атлетаў. Сярод іх - пераможца Кубка свету - 2020 і сярэбраны прызёр ЧС-2021 Кірыл Маскевіч (да 87 кг), чэмпіёны I Гульняў краін СНД у Казані Павел Глінчук (да 97 кг) і Глеб Макаранка (да 63 кг) і іншыя.

Таксама ў Маскве выступяць сярэбраны прызёр Гульняў у Токіа Ірына Курачкіна (да 57 кг) і чэмпіёнка свету сярод юніёраў Алеся Гетманава (да 57 кг). Усяго на дываны турніру выйдуць 23 прадстаўніцы жаночай барацьбы з Беларусі.

Папярэднія паядынкі першага турніру лігі адбудуцца 19 мая ў футбольным манежы ЦСКА, фіналы - на наступны дзень у Вялікім Маскоўскім дзяржаўным цырку. Спаборніцтвы пройдуць па пяці відах адзінаборстваў (вольнай, грэка-рымскай, жаночай барацьбе, грэплінгу і панкратыёне), на турніры выступяць амаль тысяча спартсменаў з 13 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі