Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 красавіка 2020, 10:31

Названы новыя даты велагонкі "Тур дэ Франс" у 2020 годзе

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары назвалі новыя даты правядзення велагонкі "Тур дэ Франс", якая была перанесена з-за ўспышкі каранавіруса, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт спаборніцтваў.

"Тур дэ Франс" павінен быў прайсці ў гэтым годзе з 27 чэрвеня па 19 ліпеня, але з-за пандэміі каранавіруса спаборніцтвы былі адкладзены. Згодна з абноўленай інфармацыяй, прэстыжная гонка пройдзе з 29 жніўня па 20 верасня 2020 года па раней зацверджаным маршруце. "Арганізатары "Тур дэ Франс" дасягнулі пагаднення з усімі зацікаўленымі бакамі - ад мясцовых супольнасцей да органаў дзяржаўнай улады", - гаворыцца ў паведамленні на сайце спаборніцтваў.

"Тур дэ Франс", самая вядомая і прэстыжная веласіпедная гонка свету, якая праводзіцца ўжо больш за сто гадоў у Францыі, складаецца з 21 этапу. Кожны этап прадаўжаецца адзін дзень. Поўная даўжыня гонкі - ад 3 тыс. км да 4 тыс. км (траса і працягласць этапаў кожны год змяняюцца). Самая доўгая гонка на 5745 км адбылася ў 1926 годзе. Пераможцам усяго "Тур дэ Франса" становіцца гоншчык, сумарны час якога з'яўляецца найменшым сярод усіх удзельнікаў. Жоўтая майка лідара - адметная майка велагоншчыка, які лідзіруе ў генеральнай класіфікацыі. Упершыню ўведзена ў час "Тур дэ Франс" у 1919 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі