Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 жніўня 2021, 10:33

Нацыянальны алімпійскі камітэт пракаменціраваў рашэнне МАК па беларускіх трэнерах

6 жніўня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны алімпійскі камітэт выступіў з афіцыйнай заявай наконт рашэння дысцыплінарнай камісіі Міжнароднага алімпійскага камітэта, што датычыцца беларускіх трэнераў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

У ёй гаворыцца, што 5 жніўня дысцыплінарная камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта прыняла рашэнне аб пазбаўленні акрэдытацыі на Гульнях ХХХII Алімпіяды ў Токіа трэнераў беларускай каманды па лёгкай атлетыцы Юрыя Маісевіча і Артура Шумака. У заяве МАК адзначаецца, што такія меры часовыя. На гэты момант прадаўжаецца працэс разбору па бягучай сітуацыі.

Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь пацвярджае такую інфармацыю, і ў бліжэйшы час трэнеры вернуцца ў Мінск. Разам з тым яны пакідаюць за сабой права абскардзіць гэта рашэнне.

У сваю чаргу НАК Беларусі па-ранейшаму адкрыты для прадаўжэння дыялогу і знаходзіцца ў цесным супрацоўніцтве з МАК для высвятлення ўсіх абставін прынятага рашэння. НАК Беларусі ў поўнай меры адстойвае і будзе далей абараняць інтарэсы ўсіх беларускіх атлетаў і трэнераў ад любых форм дыскрымінацыі пры наяўнасці такіх.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі