Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Настассі Пракапенка ўручылі бронзу Алімпіяды-2008

Спорт 14.09.2018 | 11:07
Настасся Пракапенка. Фота UIPM
Настасся Пракапенка. Фота UIPM

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідару зборнай Беларусі па сучасным пяцібор'і Настассі Пракапенка ўручана бронзавая ўзнагарода Алімпіяды 2008 года ў Пекіне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

У сталіцы Кітая дзесяць гадоў таму беларуска заняла чацвёртае месца, уступіўшы трэцяе месца на п'едэстале ўкраінцы Вікторыі Церашчук. Аднак допінг-проба ўкраінскай спартсменкі пасля пераправеркі аналізаў дала станоўчы вынік на анабалічны стэроід турынабол.

У адпаведнасці з рашэннем Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) узнагарода перададзена прадстаўніцы Беларусі Настассі Пракапенка.

Уручэнне медаля адбылося ў ходзе чэмпіянату свету па сучасным пяцібор'і ў Мехіка (Мексіка), дзе спартсменка заваявала золата ў асабістым заліку і жаночай эстафеце.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.