Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 сакавіка 2021, 13:48

"Мяшкоў Брэст" перамог гандбалістаў "Кронана" ў чэмпіянаце Беларусі

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговыя матчы адбыліся на чэмпіянаце Беларусі па гандболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідары мужчынскага першынства гандбалісты клуба "Мяшкоў Брэст" атрымалі 18-ю вікторыю, абыграўшы ў сябе дома гродзенскі "Кронан" з лікам 36:27. У суботу, 27 сакавіка, дзеючыя чэмпіёны краіны прымуць на пляцоўцы брэсцкага спарткомплексу "Вікторыя" магілёўскі клуб "Машэка". Тыдзень таму брастаўчане перамаглі магіляўчан на іх арэне з лікам 35:30.

У другім матчы 24 сакавіка гандбалісты "Машэкі" ў Мінску перамаглі БДУФК-СКА з мінімальнай перавагай - 31:30.

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: "Мяшкоў Брэст" - 36 ачкоў (18 матчаў), СКА - 26 (17), "Гомель" - 22 (16), "Машэка" (Магілёў) - 17 (17), "Кронан" - 12 (18).

Галоўныя фаварыты жаночага чэмпіянату Беларусі 24 сакавіка дабіліся перамог на сваіх пляцоўках. Лідар турніру "БНТУ-БелАЗ" разграміў у Мінску аўтсайдараў спаборніцтваў гандбалістак юнацкай зборнай Беларусі (U-16) - 42:24. Дзеючыя чэмпіёнкі гандбалісткі "Гомеля" ў сябе дома разграмілі мінскую "Зорку" з лікам 35:16. У Брэсце мясцовы клуб "Вікторыя-Бярэсце" быў мацнейшы за "Віцябчанку" - 42:21. У Гродне спартсменкі "Гараднічанкі" перамаглі бабруйскую "Бярэзіну" з рэзультатам 29:25.

Пасля 22 тураў табліцу ўзначальвае "БНТУ-БелАЗ", у якога 40 ачкоў, "Гомель" адстае на два балы, 34 ачкі ў актыве "Вікторыі-Бярэсця". Матчы наступнага тура запланаваны на 27 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі