Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 кастрычніка 2022, 11:44

"Мяшкоў Брэст" і мінскі СКА атрымалі чарговыя перамогі ў чэмпіянаце Беларусі

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фаварыты гандбольнага чэмпіянату Беларусі "Мяшкоў Брэст" і СКА атрымалі перамогі ў матчах чарговага тура нацыянальнага першынства, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Брастаўчане на сваёй пляцоўцы прымалі "Машэку" з Магілёва. Пасля першай паловы лік у матчы быў роўным - 16:16, але другі паўгадзінны адрэзак лепш удаўся гаспадарам, як вынік - 34:30. Мінскія "армейцы" ў сваю чаргу не мелі праблем у сустрэчы з "Гомелем". У кожным з таймаў СКА адправіў у вароты сапернікаў па 23 мячы, прапусціўшы практычна ўдвая менш. Фінальны лік - 46:26. У яшчэ адным матчы серады гродзенскі "Кронан" і "Бусел Кітая" разышліся мірам 27:27, гэта набранае ачко стала для кітайскага калектыву першым у бягучым розыгрышы.

Пасля шасці тураў становішча ў табліцы чэмпіянату краіны па гандболе выглядае наступным чынам: БГК "Мяшкоў Брэст" (11 ачкоў), "СКА-Мінск" (10), "Машэка" (6), "Гомель" (6), БДУФК-СКА (4), "Кронан" (2), "Бусел Кітая" (1). 7 кастрычніка мужчынская зборная Беларусі пачне вучэбна-трэніровачны збор, у сувязі з чым у нацыянальным першынстве наступіць паўза. Матчы адновяцца 19 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі