Фота з архіва
11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" сёння правядуць другі матч дэбютнай выязной серыі новага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Прымаць падапечных Дзмітрыя Квартальнава будзе ніжнякамскі "Нафтахімік". У рэгулярным чэмпіянаце-25/26 "ваўкі" стартавалі з двух паражэнняў - ад "Поўначсталі" (0:5) і "Трактара" (3:4). "Зубры" адкрылі сезон "сухой" перамогай над маскоўскім "Спартаком" (3:0).
"Атрымаўся класны матч, прыемна пачаць з выйгрышу. Гэта камандны поспех, усе хлопцы правялі ўпэўненую гульню і могуць ёю ганарыцца. Але трэба хутка пакінуць усе эмоцыі ззаду і рухацца далей", - сказаў галкіпер мінчан Зак Фукале.
"Стараюся атрымліваць задавальненне ад кожнай секунды ў новым клубе. Мы патрэніраваліся ўжо ў Ніжнякамску, добра размяліся пасля палёту. Усе хлопцы настроены і з нецярпеннем чакаюць бліжэйшага паядынку", - адзначыў нападаючы Алекс Лімож.
У мінулым чэмпіянаце "Данама" і "Нафтахімік" сустракаліся двойчы, абодва матчы выйгралі хакеісты сталічнага клуба (4:1, 5:1). Першае ў новым сезоне процістаянне "зуброў" і "ваўкоў" стартуе ў Ніжнякамску ў 19.30.-0-