Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 кастрычніка 2019, 17:19

Мінская "Сталіца" перамагла "Тулон" і датэрмінова выйшла ў элітны раўнд міні-футбольнай Лігі чэмпіёнаў

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У другім матчы асноўнага раўнда міні-футбольнай Лігі чэмпіёнаў мінская "Сталіца" абыграла "Тулон" з лікам 3:1. Такім чынам беларусы за тур да канца спаборніцтваў забяспечылі сабе месца ў элітнай стадыі турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ігрок мінскай каманды Алег Гарбенка вызначыўся ўжо на 9-й хвіліне сустрэчы. Праўда, праз дзве хвіліны Махамед Жуад выраўнаваў лік. Да канца першай палавіны сустрэчы абедзве дружыны атакавалі, але лік не змяніўся.

Пасля перапынку Ціяга Да Кошта і Махамед Жуад мелі некалькі добрых шанцаў для ўзяцця варот. На вышыні быў варатар мінчан Дзмітрый Палякоў.

"Сталіца" адказала на 31-й хвіліне. Мікалай Грыцына забіў мяч, які ў выніку стаў пераможным. "Тулон" не здаваўся, нагнятаючы сітуацыю каля варот беларускай каманды. Аднак, як гэта часта бывае, замест таго, каб зраўнаваць лік, французы прапусцілі трэці мяч. Зноў вызначыўся Алег Гарбенка. У час, які застаўся да фінальнага свістка, мінчане тэхнічна захоўвалі атрыманую перавагу.

У яшчэ ў адным матчы дня нідэрландскі "Хавакуба" і косаўскі "Лібурн" разышліся ўнічыю - 3:3.

Пасля другога гульнявога дня турнірная табліца Групы 7 міні-футбольнай Лігі чэмпіёнаў мае наступны выгляд: "Сталіца" - 6 балаў (2 гульні), "Лібурн" - 2 (2), "Тулон" - 1 (2), "Хавакуба" - 1 (2).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі