Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 снежня 2019, 10:05

Мінскае "Юнацтва" перамагло салігорскі "Шахцёр" у чарговым матчы чэмпіянату Беларусі па хакеі

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Юнацтва" перамаглі салігорскі "Шахцёр" у гасцявым матчы чэмпіянату Беларусі з лікам 2:1 (1:0, 1:1, 0:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінчане пачалі процістаянне з кароткіх атак. Салігорцы спрабавалі навязаць сваю гульню, дзейнічаючы агрэсіўна і спыняючы выпады сапернікаў. Тым не менш, лік на 18-й мінуце матчу адкрыў форвард "Юнацтва" Дзяніс Цыганаў, які ўдала рэалізаваў большасць і забіў гол у вароты Максіма Малюціна.

Праз паўтары мінуты пасля перапынку ўмацаваў перавагу гасцей абаронца Яўген Нагачоў - 2:0. "Шахцёр" мабілізаваўся і рынуўся ў атаку, спрабуючы зраўнаваць лік. Часткова ажыццявіць задуманае атрымалася ў нападаючага гаспадароў Уладзіслава Байко, які на 24-й мінуце гульні зменшыў адставанне сваёй каманды. Да канца дваццацімінуткі лічбы на табло не змяніліся.

У трэцім перыядзе "Юнацтва" правільна абаранялася, не дазваляючы апанентам засмуціць свайго галкіпера. Мінчане змаглі захаваць перавагу ў адну шайбу да фінальнай сірэны.

У іншых матчах чэмпіянату Беларусі "Дынама-Маладзечна" ў авертайме выйграла ў гродзенскага "Нёмана" з лікам 5:4 (3:2, 0:2, 1:0, 1:0). Жлобінскі "Металург" быў мацнейшы за "Гомель" - 5:2 (1:0, 4:1, 0:1).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі