Фота з архіва
19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мінскага "Дынама" выйшлі ў 1/8 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння дзеючыя чэмпіёны краіны абыгралі ў Гомелі прадстаўніка першай лігі нацыянальнага першынства мясцовы "Лакаматыў" з лікам 2:1. Усе галы былі забіты ў другой палове сустрэчы - спачатку вызначыліся дынамаўцы Аляксей Вакуліч і Іван Бахар, а потым Арцём Давідовіч адыграў адзін мяч. У гульні за тое, каб трапіць у чвэрцьфінальную стадыю, дынамаўцы будуць сапернічаць з футбалістамі "Віцебска".
У 1/16 фіналу засталося правесці адзін паядынак - цяперашні ўладальнік трафея гродзенскі "Нёман" сустрэнецца з футбалістамі "Слоніма" (пераможца выходзіць на "МЛ Віцебск").
Яшчэ ў адным матчы 1/8 фіналу жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" згуляе з футбалістамі "Смаргоні". Раней вызначыліся пяць удзельнікаў чвэрцьфіналаў: БАТЭ (Барысаў), "Арсенал" (Дзяржынск), "Іслач" (Мінскі раён), "Дынама" (Брэст), "Славія" (Мазыр).
У вырашальным паядынку папярэдняга кубкавага розыгрышу "Нёман" перамог "Тарпеда-БелАЗ" (3:0). Часцей за ўсіх уладальнікамі Кубка Беларусі станавіліся футбалісты БАТЭ - пяць разоў. Па тры трафеі ў мінскага "Дынама", салігорскага "Шахцёра", "Гомеля", "Белшыны", брэсцкага "Дынама" і "Нёмана".-0-