Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 сакавіка 2019, 17:13

Мінскае "Дынама" выйшла ў 1/2 фіналу Кубка Беларусі па футболе

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мінскага "Дынама" сталі другімі ўдзельнікамі паўфінальнай стадыі розыгрышу Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў чвэрцьфінальным паядынку ў адказ са "Слуцкам", праведзеным у Бабруйску на стадыёне імя Аляксандра Пракапенкі, мінчане ўступілі 0:1, але за кошт перамогі ў першай сустрэчы (2:0) дынамаўцы прайшлі далей.

У 17.30 на той жа арэне прадстаўнік першай лігі нацыянальнага першынства "Белшына" паспрабуе рэабілітавацца за разгромнае паражэнне тыднёвай даўнасці ў Салігорску ад мясцовага "Шахцёра" (0:5).

Першым паўфіналістам кубкавага розыгрышу напярэдадні стала "Іслач" з Мінскага раёна, якая нечакана выбіла з турніру 15-разовых чэмпіёнаў Беларусі футбалістаў барысаўскага БАТЭ - 1:1 (у гасцях) і 1:0 (дома).

Заключны чвэрцьфінальны паядынак абудзецца 16 сакавіка ў Гомелі. Яшчэ адзін клуб з першай лігі мясцовы "Лакаматыў" згуляе з футбалістамі "Віцебска". У першай сустрэчы віцябчане з вялікай цяжкасцю перамаглі сапернікаў на сваім полі - 1:0. Для віцебскіх футбалістаў цяперашні кубкавы розыгрыш асаблівы, бо яго вырашальны паядынак пройдзе ў іх родным горадзе, перамога ў ім дасць магчымасць прыняць удзел у кваліфікацыі Лігі Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі