Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Мінск 4-11 лістапада прыме чэмпіянат Еўропы па тайскім боксе

Спорт 08.08.2019 | 16:17
Фота з архіва
Фота з архіва

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат Еўропы па муай-тай пройдзе ў мінскім Палацы спорту з 4 па 11 лістапада. Адпаведны дагавор быў падпісаны сёння старшынёй Беларускай федэрацыі кікбоксінга і тайландскага бокса, міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым і віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскай федэрацыі муай-тай Анатолем Сімончыкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца, што ўдзел у кантынентальным форуме прымуць атлеты з больш як 35 краін.

Падводзячы вынікі праведзенага з 19 па 29 ліпеня ў Бангкоку (Тайланд) чэмпіянату свету па тайскім боксе, Юрый Караеў назваў выступленне беларускай зборнай паспяховым. Нашы спартсмены заваявалі сем узнагарод турніру і ў агульнакамандным заліку занялі шостае месца. На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару паднялася Алёна Ляшкевіч (вагавая катэгорыя 45 кг), Мікіта Шостак (81 кг) і Яўген Волчак (86 кг) сталі другімі. Бронзавыя ўзнагароды выйгралі Мікіта Мірончык (51 кг), Даніла Ярмоленка (60 кг), Дзмітрый Варац (67 кг) і Дар'я Бялькова (60 кг).

"Складнікамі поспеху з'яўляюцца нашы беларускія трэнеры, якія з усёй адказнасцю, энтузіязмам і метадычным майстэрствам узялі гэту высокую планку шмат гадоў таму і яе трымаюць", - падкрэсліў Юрый Караеў.

Ён выказаў надзею, што на дамашнім форуме ў лістападзе беларускія спартсмены парадуюць балельшчыкаў новымі перамогамі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).