Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 красавіка 2022, 09:40

"Мінчанка" заняла 12-е месца ў жаночым чэмпіянаце Расіі па валейболе

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісткі "Мінчанкі" ў гасцях прайгралі чэлябінскаму "Дынама-Метар" у апошнім матчы міні-турніру за 9-14-е месца расійскай жаночай суперлігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падапечныя Станіслава Салікава не змаглі ўзяць у саперніц з Чэлябінска ніводнага сэта - паражэнне ў трох партыях 0:3 (22:25, 23:25, 18:25). Такім чынам, у пяці матчах суцяшальнага турніру сярод каманд, якія не трапілі ў плэй-оф сезона, "Мінчанка" здабыла дзве перамогі і пацярпела тры няўдачы. У агульнай табліцы жаночага чэмпіянату Расіі беларускі занялі падагульняючае 12-месца, апярэдзіўшы дзяўчат з ніжагародскай "Спарты" і падмаскоўнага "Зарэчча-Адзінцова".

У папярэднім сезоне расійскай суперлігі "Мінчанка" ўпершыню выйшла ў вырашальную стадыю турніру і ў выніку фінішавала на 5-м месцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі