Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 лютага 2022, 14:06

Мілюкоў: праблема з ПЛР-тэстам не выбіла з каляіны перад алімпійскім дэбютам

8 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Беларускі фігурыст Канстанцін Мілюкоў застаўся задаволены сваёй кароткай праграмай, паведамляе БЕЛТА.

Пасля сённяшняга выступлення спартсмен сказаў, што перад выхадам на лёд моцна хваляваўся - не ведаў, аб чым думаць, як сябе настроіць. Паколькі гэта алімпійскі дэбют і атмасфера спаборніцтваў зусім іншая. "Затое ў час выступлення, наадварот, стараўся ўсё зрабіць больш спакойна. Увогуле, задаволены кароткай праграмай. Праўда, крыху памыліўся з вярчэннем у канцоўцы, але гэта ўсё можна паправіць перад адвольным катаннем", - сказаў Канстанцін Мілюкоў.

Ён таксама адзначыў, што праблема з ПЛР-тэстам напярэдадні старту не выбіла яго з каляіны: "Калі прыйшоў станоўчы рэзультат першага тэста, гэта нават дапамагло абстрагавацца ад думак пра спаборніцтвы. Затым, калі рэзультат наступнага тэста аказаўся адмоўным, вядома, усё змянілася - настройваўся ўжо толькі на турнір".

Заўтра беларускі фігурыст правядзе трэніроўку, а 10 лютага выйдзе на лёд пекінскага палаца спорту Capital Indoor Stadium з адвольнай праграмай. Пасля кароткай праграмы Канстанцін Мілюкоў займае 21-е месца, барацьбу за ўзнагароды павядуць 24 фігурысты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі