Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 красавіка 2021, 17:33

Мікіта Някрасаў стаў аўтарам лепшага гола 6-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нападаючы "Гомеля" Мікіта Някрасаў прызнаны аўтарам самага прыгожага гола 6-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па выніках традыцыйнага галасавання балельшчыкаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У дамашняй гульні з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗам" (1:1) 20-гадовы форвард гамяльчан выйшаў на замену на 60-й хвіліне і праз чвэрць гадзіны адкрыў лік эфектным далёкім ударам.

У гэтым сезоне футбалісты "Гомеля" вярнуліся ў вышэйшую лігу пасля гадавога перапынку, у шасці стартавых матчах атрымалі тры перамогі, двойчы згулялі ўнічыю і пацярпелі адно паражэнне. Цяпер у іх актыве 11 ачкоў і пятае месца ў турнірнай табліцы. Сёння ў паядынку сёмага тура гамяльчане згуляюць у гасцях у футбалістаў "Віцебска", якія набралі 7 ачкоў і займаюць дзявятую пазіцыю. Турнірную табліцу ўзначальвае дзеючы чэмпіён краіны салігорскі "Шахцёр", у якога 18 ачкоў з 18 магчымых. Другім ідзе барысаўскі БАТЭ, які набраў 14 ачкоў, 13 ачкоў у брэсцкага "Дынама".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі