Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 снежня 2019, 13:15

Месі шосты раз стаў уладальнікам "Залатога мяча"

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аргенцінскі нападаючы іспанскай "Барселоны" Ліянэль Месі стаў уладальнікам "Залатога мяча" - прэміі лепшаму футбалісту года па версіі часопіса France Football. Цырымонія ўручэння ўзнагарод прайшла ў парыжскім тэатры Шатле, паведамляе ТАСС.

Другое месца заняў галандскі абаронца англійскага "Ліверпуля" Вірджыл ван Дэйк, трэцім стаў партугальскі форвард італьянскага "Ювентуса" Крышціяну Раналду.

Ліянэль Месі ў сезоне-2018/19 у складзе "Барселоны" выйграў чэмпіянат Іспаніі, стаўшы лепшым бамбардзірам турніру (36 галоў) і Лігі чэмпіёнаў (12). Увогуле на клубным узроўні ў тым сезоне ён забіў 51 мяч, выйграўшы "Залатую бутсу". Разам са зборнай Аргенціны 32-гадовы нападаючы заняў трэцяе месца на Кубку Амерыкі, забіўшы адзін мяч.

Аргенцінскі нападаючы стаў уладальнікам "Залатога мяча" рэкордны шосты раз, раней ён станавіўся ўладальнікам узнагароды ў 2009, 2010, 2011, 2012 і 2015 гадах. У яго бліжэйшага праследавацеля, Крышціяну Раналду, у актыве пяць "Залатых мячоў" (2008, 2013, 2014, 2016, 2017).

"Залаты мяч" заснаваны галоўным рэдактарам штотыднёвіка France Football Габрыэлем Ано. Упершыню ўзнагарода была ўручана ў 1956 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі