Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 лютага 2021, 14:23

Матч гандбольнай ЛЧ "Мяшкоў Брэст" - "Порту" перанесены

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Матч Лігі чэмпіёнаў паміж гандбалістамі клуба "Мяшкоў Брэст" і партугальскім "Порту", які павінен быў адбыцца 24 лютага ў Брэсце, перанесены. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце брэсцкай каманды, паведамляе БЕЛТА.

Гэта звязана з тым, што ў час трэніроўкі галкіпер партугальскага клуба Альфрэда Кінана перанёс спыненне сэрца. Яму аказалі экстранную медыцынскую дапамогу і даставілі ў цэнтральны шпіталь Порту.

У сувязі з гэтым матч з чэмпіёнам Беларусі, які быў намечаны на 24 лютага, па ўзгадненні партугальскага боку з Еўрапейскай федэрацыяй гандбола перанесены на нявызначаны тэрмін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі