Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 кастрычніка 2019, 16:22

Мархель назваў склад зборнай Беларусі на лістападаўскія матчы з футбалістамі Германіі і Чарнагорыі

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Міхаіл Мархель назваў расшыраны спіс кандыдатаў на лістападаўскія матчы з камандамі Германіі і Чарнагорыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У папярэдні спіс уключаны 31 футбаліст:

варатары - Аляксандр Гутар, Павел Паўлючэнка (абодва - "Дынама", Брэст), Сяргей Чэрнік, Антон Чычкан (абодва - БАТЭ, Барысаў), Ягор Хаткевіч ("Іслач", Мінскі раён);

абаронцы - Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Дзяніс Палякоў ("Урал", Екацярынбург, Расія), Сяргей Паліцевіч ("Кайрат", Алматы, Казахстан), Алег Вераціла, Аляксандр Паўлавец (абодва - "Дынама", Брэст), Сяргей Мацвейчык ("Шахцёр", Салігорск), Захар Волкаў, Дзмітрый Бяссмертны (абодва - БАТЭ, Барысаў), Мікіта Навумаў ("Жэтысу", Талдыкарган, Казахстан), Мікалай Золатаў ("Віцебск"), Максім Швяцоў ("Дынама", Мінск);

паўабаронцы - Сяргей Кісляк, Павел Няхайчык, Павел Савіцкі (усе - "Дынама", Брэст), Станіслаў Драгун, Ігар Стасевіч, Яўген Яблонскі (усе - БАТЭ, Барысаў), Юрый Кавалёў, Макс Эбанг (абодва - "Шахцёр", Салігорск), Іван Маеўскі ("Астана", Нур-Султан, Казахстан), Іван Бахар, Яўген Шаўчэнка (абодва - "Мінск"), Кірыл Пячэнін ("Віцебск");

нападаючыя - Дзяніс Лапцеў ("Дынама", Брэст), Максім Скавыш (БАТЭ, Барысаў), Віталь Лісаковіч ("Вараждзін", Харватыя).

Канчатковы спіс з 23 футбалістаў вызначыцца да 11 лістапада, калі каманда збярэцца ў Мінску ў тэхнічным цэнтры асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола". Падапечныя Міхаіла Мархеля будуць трэніравацца на комплексе футбольных палёў у Вяснянцы да 14 лістапада. Затым беларуская зборная адправіцца ў нямецкі Менхенгладбах, дзе 16 лістапада правядзе заключны адборачны матч Еўра-2020 з камандай Германіі. Пасля беларусы перамесцяцца ў Подгарыцу, дзе 19 лістапада правядуць таварыскі матч са зборнай Чарнагорыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі