Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 сакавіка 2021, 13:37

Мархель назваў пашыраны склад футбольнай зборнай Беларусі на сакавіцкія матчы

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Міхаіл Мархель вызначыў спіс кандыдатаў на сакавіцкія матчы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пашыраны спіс уключаны 35 ігракоў:

варатары - Аляксандр Гутар ("Шахцёр", Салігорск), Антон Чычкан (БАТЭ, Барысаў), Павел Паўлючэнка ("Рух", Брэст), Максім Плотнікаў ("Дынама", Мінск);

абаронцы - Максім Бардачоў ("Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна), Дзяніс Палякоў ("Кайрат", Алматы, Казахстан), Мікіта Навумаў ("Дынама", Мінск), Аляксандр Паўлавец ("Растоў", Расія), Раман Юзапчук, Кірыл Пячэнін (абодва - "Рух", Брэст), Аляксандр Сачыўка, Раман Бегуноў, Руслан Хадаркевіч (усе - "Шахцёр", Салігорск), Мікалай Золатаў ("Колас", Кавалёўка, Украіна), Максім Швецаў ("Дынама", Мінск), Даніла Нячаеў (БАТЭ, Барысаў);

паўабаронцы - Сяргей Кісляк, Іван Бахар, Уладзіслаў Клімовіч (усе - "Дынама", Мінск), Ігар Стасевіч, Юрый Кендыш, Дзмітрый Падстрэлаў (усе - "Шахцёр", Салігорск), Іван Маеўскі ("Ротар", Валгаград, Расія), Павел Савіцкі, Арцём Канцавой, Дзяніс Грачыха (усе - "Рух", Брэст), Яўген Яблонскі (БАТЭ, Барысаў), Макс Эбонг ("Астана", Нур-Султан, Казахстан), Андрэй Хачатуран, Дзмітрый Анцілеўскі (абодва - "Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна);

нападаючыя - Максім Скавыш, Мікалай Сігневіч, Антон Сарока (усе - БАТЭ, Барысаў), Дзяніс Лапцеў ("Рух", Брэст), Віталь Лісаковіч ("Лакаматыў", Масква, Расія).

Футбалісты зборнай Беларусі збяруцца 21 сакавіка ў Мінску і будуць трэніравацца на комплексе палёў асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" ў Вяснянцы. Першай праверкай сіл у новым сезоне стане таварыскі матч з камандай Гандураса, які адбудзецца 24 сакавіка на полі жодзінскага стадыёна "Тарпеда". Затым беларусы правядуць два стартавыя паядынкі адборачнага турніру чэмпіянату свету 2022 года: 27 сакавіка ў Мінску з камандай Эстоніі і 30 сакавіка ў Лёвене са зборнай Бельгіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі