Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 снежня 2021, 09:54

Маладзёжны чэмпіянат свету па хакеі адменены з-за каранавіруса

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) прыняла рашэнне адмяніць маладзёжны чэмпіянат свету, які стартаваў у Канадзе 26 снежня. Гэта звязана са станоўчымі рэзультатамі ПЛР-тэстаў у ігракоў некалькіх каманд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, каранавірус быў выяўлены ў хакеістаў ЗША, Чэхіі і Расіі. У сувязі з гэтым ІІХФ вырашыла датэрмінова завяршыць турнір. Яе кіраўнік Люк Тардыф адзначыў, што намаганняў ІІХФ аказалася недастаткова, каб забяспечыць камандам неабходныя ўмовы для паспяховага правядзення турніру. Цяпер патрэбны час, каб бяспечна даставіць усіх хакеістаў і персанал зборных дадому.

Наступны маладзёжны чэмпіянат планеты пройдзе праз год у расійскіх Новасібірску і Омску. Сярод 11 яго ўдзельнікаў будзе і беларуская "маладзёжка", якая нядаўна ў Даніі паспяхова правяла сусветнае першынство ў дывізіёне IA, заняўшы першае месца.

У фінале мінулага маладзёжнага планетарнага форуму, які праходзіў у Эдмантане, амерыканцы перайгралі канадцаў - 2:0. У гульні за бронзу фіны былі мацнейшыя за расіян - 4:1. Каманда Канады 18 разоў выйгравала маладзёжны чэмпіянат свету, 13 тытулаў у хакеістаў Расіі (з улікам васьмі перамог зборных СССР і адной - СНД), па пяць разоў лепшымі станавіліся зборныя Фінляндыі і ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі