Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 лістапада 2018, 13:24

Маладзёжная зборная Беларусі па хакеі перамагла ў авертайме Аўстрыю на турніры ў Даніі

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжная зборная Беларусі па хакеі перамагла ў авертайме Аўстрыю з лікам 3:2 (0:1, 2:1, 0:0, 1:0) на турніры ў дацкім Военсе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Да сярэдзіны другога перыяду падапечныя Дзмітрыя Дудзіка ўступалі аўстрыйцам 0:2, да перапынку адыграліся - 2:2. У трэцім перыядзе галоў сапернікі не закінулі. Вырашальную шайбу беларуская каманда правяла ўжо на 62-й мінуце ў авертайме, скарыстаўшыся грубай памылкай аўстрыйцаў у сваёй зоне.

"Маладзёжка" 9 лістапада гуляе з Латвіяй, а завершыць выступленне ў Военсе 10 лістапада матчам з Даніяй.

Юніёрская зборная краіны па хакеі да 18 гадоў стартавала на турніры ў Славакіі і здолела дабіцца перамогі над равеснікамі з Даніі - 3:0. Шайбы закінулі Валянцін Дземчанка, Дзмітрый Мартынаў і Георгій Крышталь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі