Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 сакавіка 2022, 10:10

"Лакаматыў" абыграў "Хімік" у другім матчы раўнда плэй-ін экстралігі

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Лакаматыва" на сваім лёдзе адолелі "Хімік" у другім матчы раўнда плэй-ін беларускай экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля паражэння ў першай гульні серыі "чыгуначнікаў" задавальняла толькі перамога. Падчас матчу аршанцы двойчы выходзілі ў ліку наперад, але абодва разы гасцям удавалася адыграцца. У выніку зыход паядынку вырашыўся ў авертайме, дзе вікторыю гаспадарам прынёс Максім Субоцін - 3:2.

Такім чынам, лік у серыі да дзвюх перамог паміж "Хімікам" і "Лакаматывам" зраўнаваўся - 1:1. Уладальнік апошняй пуцёўкі ў плэй-оф Кубка Прэзідэнта вызначыцца 4 сакавіка ў Наваполацку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі