Дзмітрый Квартальнаў. Фота sport5.by
16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер хакейнага мінскага "Дынама" Дзмітрый Квартальнаў падвёў вынікі першага матчу чарговай выязной сесіі ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На старце гасцявога турнэ хакеісты сталічнага клуба сустракаліся з непасрэдным канкурэнтам за месца ў зоне плэй-оф "Віцязем". Пасля другога перыяду мінчане адставалі на два галы, але ў заключнай трэці закінулі чатыры шайбы без адказу і вырвалі перамогу з лікам 6:4. У складзе "зуброў" закідвалі Вадзім Шыпачоў (двойчы), Джордан Грос, Аляксандр Волкаў, Сэм Энас і Віталь Пінчук.
"Пару перыядаў гулялі цяжка, першы нават адкрыта слаба, у другім пачалі вяртацца. Трэці перыяд правялі вельмі добра, нашы лідары ўзялі ўсё ў свае рукі і давялі справу да перамогі, гэта радуе. Вадзім Шыпачоў выдатна згуляў і ў мінулым матчы, а сёння выдаў рэзультат, - адзначыў Квартальнаў. - У "Віцязя" хуткія хакеісты, добра гулялі на контратаках, прымушалі нас памыляцца. Спачатку ў нас шмат было браку ў перадачах, а калі супакоіліся, усё склалася. Дапамагла змена варатара ў перапынку, Ягор Вяльмакін зрабіў пару добрых сэйваў і выратаваў нам гэтыя два ачкі, я пахваліў яго ў раздзявалцы".
Дзякуючы гэтай перамозе "Дынама" адарвалася ад "Віцязя" на пяць ачкоў у табліцы Заходняй канферэнцыі - "зубры" набралі 30 балаў і зраўнаваліся з "Поўначсталлю" на сёмай пазіцыі. Выязную серыю мінчан прадоўжаць матч супраць "Куньлуня" ў нядзелю і паядынак з омскім "Авангардам" 19 лістапада.-0-