Кубак Перамогі па пляжным валейболе стартаваў у Мінску
3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску на пляцоўцы каля Палаца спорту стартаваў міжнародны турнір па пляжным валейболе "Кубак Перамогі". У мужчынскім і жаночым турнірах выступяць па 12 дуэтаў, якія падзелены на чатыры групы па тры пары.-0-