Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 лютага 2022, 11:24

Кітайскія студэнты будуць балець за беларускіх алімпійцаў у Пекіне

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новая група падтрымкі будзе ў алімпійскай зборнай Беларусі на Гульнях у Пекіне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

"Беларусь - Кiтай: хутчэй, вышэй, мацней - разам!" - пад такім дэвізам студэнты кітайскіх ВНУ, якія вывучаюць беларускую мову, запісалі відэа і далучыліся да акцыі "Разам з камандай". Яе галоўная мэта - падтрымаць беларускіх атлетаў на стартах у кітайскай сталіцы. Акцыя, у якой можа прыняць удзел кожны жадаючы, прадоўжыцца да 20 лютага. Для ўдзелу трэба падпісацца на старонку НАК Беларусі ў сацыяльнай сетцы Instagram. Таксама неабходна зрабіць фота ці відэа на фоне спартыўнага аб'екта або з прадметамі, якія асацыююцца з алімпійскім рухам і зімовымі відамі спорту, дапоўніць гэта фота яркімі пажаданнямі беларускім атлетам. Віншаванне неабходна размясціць у сябе на старонцы, адзначыць акаўнт @olympicteamby, а таксама выкарыстоўваць афіцыйныя хэштэгі акцыі: #Часперамог, #TeamBY2022. Выкананне ўсіх пунктаў для ўдзелу ў акцыі абавязковае.

Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне пройдуць з 4 па 20 лютага. Беларускія атлеты прымуць удзел у спаборніцтвах па шасці відах спорту: біятлон, горныя лыжы, лыжныя гонкі, фрыстайл, канькабежны спорт, фігурнае катанне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі