Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 лютага 2022, 16:22

Кавальчук: мы маем права чакаць добрага выступлення ад біятланістаў

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук падзяліўся чаканнямі ад Алімпійскіх гульняў - 2022, якія стартавалі сёння ў Пекіне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Нядрэнны сезон праводзяць нашы біятланісты, мабыць, лепшы за апошнія гады. Ужо заўтра адбудзецца змешаная эстафета, у гэтым відзе ў нас шмат гадоў не было добрых вынікаў, а ў бягучым годзе мы ўпершыню занялі другое месца на этапе Кубка свету. Зразумела, мы маем права чакаць ад біятланістаў дастойнага выступлення. Але не варта забываць, што гэта спорт, а ў ім, як вядома, бываюць нечаканасці, таму трэба быць гатовым да ўсяго, - адзначыў Сяргей Кавальчук. - Да таго ж у нас добрае прадстаўніцтва ў лыжнай акрабатыцы, таксама апошнім часам добра прагрэсуюць канькабежцы. Вядома, мы ў любым выпадку будзем падтрымліваць кожнага беларускага спартсмена, і ўпэўнены, што да спаборніцтваў будзе прыкавана ўвага ўсёй краіны".

Першыя ўзнагароды зімовых Гульняў - 2022 будуць разыграны заўтра. Беларускія спартсмены будуць прадстаўлены ў двух відах праграмы. У 11.30 па мінскім часе на старт фіналу на дыстанцыі 3000 метраў выйдуць канькабежкі, сярод удзельніц - наша Марына Зуева. У 12.00 пачнецца біятлонная змешаная эстафета, за каманду Беларусі пабягуць Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Мікіта Лабастаў і Антон Смольскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі